Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

8 Врс 2015

Зацверджаны парадак акрэдытацыі беларускіх СМІ для работы ў інфармацыйным цэнтры "Выбары Прэзідэнта - 2015"

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны парадак акрэдытацыі супрацоўнікаў беларускіх СМІ для работы ў інфармацыйным цэнтры Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў "Выбары Прэзідэнта - 2015". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Інфармацыйны цэнтр Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў "Выбары Прэзідэнта - 2015" будзе працаваць у памяшканні Палаца Рэспублікі 11 кастрычніка 2015 года з 9.00 да 24.00 і 12 кастрычніка 2015 года з 10.00 да 13.00.

Уваход супрацоўнікаў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі ў інфармацыйны цэнтр ажыццяўляецца па акрэдытацыйным пасведчанні, выдадзеным ДУ "Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь", і дакументах, якія засведчваюць асобу.

Акрэдытацыю супрацоўнікаў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі для работы ў інфармацыйным цэнтры праводзіць Нацыянальны прэс-цэнтр Беларусі.

Прыём дакументаў на акрэдытацыю праводзіцца з 7 верасня па 2 кастрычніка (уключна) у Нацыянальным прэс-цэнтры па адрасе г.Мінск, вул.Кастрычніцкая, 5, к.330.

Для атрымання акрэдытацыі сродак масавай інфармацыі прадстаўляе арыгінал пісьмовага звароту ў адрас ДУ "Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь" на афіцыйным бланку за подпісам кіраўніка сродку масавай інфармацыі. У звароце пазначаюцца нумар рэгістрацыі СМІ ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі, прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада, нумар рэдакцыйнага пасведчання і пасведчання асобы супрацоўнікаў, у адносінах да якіх заяўлена хадайніцтва аб акрэдытацыі.

Сродак масавай інфармацыі (за выключэннем тэлеканалаў) можа хадайнічаць аб акрэдытацыі не больш як трох штатных супрацоўнікаў.

Акрэдытацыйнае пасведчанне выдаецца асабіста акрэдытаванаму супрацоўніку ў Нацыянальным прэс-цэнтры ў перыяд з 6 па 9 кастрычніка. Прадстаўнікам рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі акрэдытацыйныя пасведчанні выдаюцца па адрасе г.Мінск, вул.Кастрычніцкая, 5, к.330 у дзень выбараў 11 кастрычніка з 9.00.

Дакумент зацверджаны міністрам інфармацыі Беларусі, кіраўніком рабочай групы па стварэнні і забеспячэнні дзейнасці інфармацыйнага цэнтра Ліліяй Ананіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі