Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

23 Врс 2015

Харстэд: Cтварэнне ўмоў для работы наглядальнікаў - важны складнік ацэнкі выбарчай кампаніі

23 верасня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Стварэнне неабходных умоў для работы наглядальнікаў, як мясцовых, так і міжнародных, з'яўляецца важнай састаўной часткай ацэнкі празрыстасці выбарчай кампаніі ў цэлым. Такое меркаванне выказаў сёння ў Гомелі каардынатар кароткатэрміновай місіі наглядальнікаў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ), намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд на сустрэчы з членамі Гомельскай абласной выбарчай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кент Харстэд адзначыў, што работа наглядальнікаў за выбарамі абавязкова павінна будавацца на аснове заканадаўства, а таксама ўстаноўленых правіл. Яны не маюць права ўмешвацца ў працэсы галасавання або падліку галасоў. У той жа час тут існуюць некаторыя нюансы: як, напрыклад, ажыццяўляць візуальнае назіранне за працэсам падліку бюлетэняў? Права ўстанавіць адлегласць, на якой наглядальнікі павінны знаходзіцца ад стала, дзе лічацца галасы, належыць старшыні ўчастковай камісіі. Аднак гэта адлегласць абавязкова павінна быць такой, каб назіранне можна было весці рэальна.

Члены Гомельскай абласной выбарчай камісіі падрабязна праінфармавалі прадстаўніка ПА АБСЕ аб выніках асноўных этапаў перадвыбарнай кампаніі, расказалі аб прынцыпах, на аснове якіх у вобласці фарміраваліся выбаркамы. Старшыня камісіі Мікалай Стош адзначыў, што за мінулы час у вобласці не зафіксавана парушэнняў выбарчага заканадаўства, усе скаргі, што паступалі, былі аператыўна разгледжаны.

Цяпер у вобласці праводзяцца трэнінгі з удзелам членаў выбарчых камісій, у ходзе якіх у выглядзе гульняў мадэлююцца розныя сітуацыі, звязаныя з правядзеннем выбарчай кампаніі. На гэтых трэнінгах прысутнічаюць і члены абласнога выбаркама. Мікалай Стош запэўніў, што пытанне месцазнаходжання наглядальнікаў у час падліку галасоў абавязкова абмяркуюць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі