Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

6 Кст 2015

Выязное галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі будзе арганізавана ў Сочы

6 кастрычніка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Выязное галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі будзе арганізавана ў Сочы. Яно пройдзе на тэрыторыі санаторыя "Беларусь", дзе традыцыйна адпачываюць беларускія грамадзяне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Выязное галасаванне ў Сочы будзе арганізавана толькі ў асноўны дзень выбараў - 11 кастрычніка.

Усяго на тэрыторыі Расіі ўтвораны чатыры ўчасткі для галасавання ў гарадах, дзе найбольш кампактна пражываюць беларускія грамадзяне: у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Растове-на-Доне. На гэтых участках, як і па ўсёй Беларусі, сёння пачалося датэрміновае галасаванне. У гэтых чатырох гарадах могуць прагаласаваць як грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, так і якія часова знаходзяцца на яе тэрыторыі. Для гэтага пры сабе неабходна мець дакументы, што засведчваюць асобу і пацвярджаюць беларускае грамадзянства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі