11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел у датэрміновым галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі прынялі 36,05 працэнта грамадзян. Такія даныя апублікаваны на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.
Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці (39,49 працэнта), а менш за ўсё - у горадзе Мінску (29,49 працэнта).
За межамі Беларусі прагаласавалі 30,25 працэнта выбаршчыкаў.
Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта стартавала 6 кастрычніка і завяршылася 10 кастрычніка. У асноўны дзень выбараў, 11 кастрычніка, участкі для галасавання будуць працаваць па ўсёй краіне (з 8.00 да 20.00) і за яе межамі (з 8.00 да 20.00 па мясцовым часе).