Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

29 Ліп 2015

Ярмошына: У выбарах адным з важнейшых момантаў з'яўляецца наяўнасць альтэрнатывы

Ярмошына: У выбарах адным з важнейшых момантаў з'яўляецца наяўнасць альтэрнатывы

29 ліпеня, Магілёў /Марыя Ластачкіна - БЕЛТА/. У выбарах адным з важнейшых момантаў з'яўляецца наяўнасць альтэрнатывы. Такое меркаванне выказала старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына. Яна сёння праводзіла семінар-нараду са старшынямі, намеснікамі і сакратарамі тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі, прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, СМІ Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у краіне, створаны аднолькавыя ўмовы, іх рабоце садзейнічаюць мясцовыя ўлады і выбарчыя камісіі, - падкрэсліла Лідзія Ярмошына. - Перад намі не стаіць задача нейкім чынам зменшыць колькасць патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Наадварот, мы імкнёмся да таго, каб нашы выбары былі альтэрнатыўнымі".

Старшыня ЦВК выказала меркаванне, што ў Магілёўскай вобласці створаны добрыя ўмовы для правядзення пікетаў. Аналізуючы вынікі першага тыдня збору подпісаў, можна адзначыць, што такая форма карыстаецца вялікім попытам у насельніцтва, стымулюе цікавасць да выбараў і, у рэшце рэшт, пазітыўна паўплывае і на колькасць вылучаных кандыдатаў, і на яўку выбаршчыкаў у дзень выбараў.

У гэтай прэзідэнцкай кампаніі акцэнт будзе зроблены на ўзмацненні прынцыпу галоснасці ў рабоце выбарчых камісій, падкрэсліла на мерапрыемстве Лідзія Ярмошына. Сайты выканкамаў, мясцовых адміністрацый павінны аператыўна размяшчаць інфармацыю аб дзейнасці тэрытарыяльных камісій. У сувязі з гэтым ідэалагічныя і аргаддзелы выканкамаў павінны працаваць у цеснай узаемасувязі, аператыўна і ў абавязковым парадку публікаваць усе матэрыялы, якія датычацца выбараў.

"У сваю чаргу мясцовыя СМІ павінны даваць аб'ектыўную і падрабязную інфармацыю аб рабоце выбарчых камісій і працэсе падрыхтоўкі выбараў. Тут не павінна быць ніякіх перабораў, таму што работа на карысць аднаго толькі кандыдата будзе негатыўна ўплываць і на вынікі выбараў, і на саму працэдуру галасавання", - рэзюмавала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі