Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

18 Врс 2015

У ЦВК Беларусі акрэдытаваны 385 міжнародных наглядальнікаў

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў акрэдытавала 385 міжнародных наглядальнікаў. Аб гэтым паведаміла ў сваім відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ідзе актыўна працэс акрэдытацыі міжнародных наглядальнікаў. Цяпер ужо акрэдытаваны 385 міжнародных наглядальнікаў, пры гэтым вялікая частка з іх - 264 - гэта наглядальнікі з краін СНД, перш за ўсё ад Выканкама СНД і Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, ЦВК працуе са скаргамі, зваротамі і прапановамі грамадзян. Усяго за перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў паступіла 185 зваротаў грамадзян, з іх больш як трэць - 74 - гэта скаргі, якія не датычацца падрыхтоўкі і правядзення выбараў. "Гэта спробы вырашэння iншых асабістых пытанняў грамадзян пры дапамозе выбарчай камісіі, а таксама кандыдатаў у прэзідэнты, якія ўжо зарэгістраваны, і іх перадвыбарных штабоў", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі