Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Ліп 2015

У ЦВК 16 ліпеня паступіла 6 заявак на стварэнне ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтральную камісію Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 16 ліпеня прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі шасці ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Аб гэтым гаворыцца на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

Сёння былі перададзены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Ірыны Першынай (кіраўнік ініцыятыўнай групы Марыя Храмцова), Жанны Раманоўскай (кіраўнік ініцыятыўнай групы Яўген Напорка), Мікалая Статкевіча (кіраўнік ініцыятыўнай групы Марына Адамовіч). Таксама сёння перададзены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Андрэя Канаўца. Кіраўнік яго ініцыятыўнай групы - Дзмітрый Піліпчук. Паступілі дакументы аб стварэнні групы па вылучэнні Таццяны Караткевіч. Ініцыятыўную групу ўзначаліць Андрэй Дзмітрыеў. Трэці пакет дакументаў, які перададзены сёння ў ЦВК, датычыцца стварэння групы па вылучэнні Анатоля Лябедзькі. Кіраўнік групы - Віктар Карнеенка.

Раней, 14 ліпеня, былі пададзены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі. У якасці кіраўніка групы выступіў Міхаіл Орда. 15 ліпеня ў Цэнтрвыбаркам паступілі дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні Сяргея Калякіна. Кіраўнік яго групы - Валерый Ухналёў. Потым былі пададзены дакументы аб рэгістрацыі групы па вылучэнні Сяргея Гайдукевіча. Кіраўнік групы - Анатоль Хішчанка.

Як паведамлялася, Цэнтрвыбаркам правядзе 17 ліпеня пасяджэнне, на якім, як чакаецца, будзе вырашацца пытанне аб рэгістрацыі гэтых груп або іх часткі. Згодна з закадаўствам, ЦВК павінен прымаць такія рашэнні на працягу пяці дзён пасля падачы дакументаў па стварэнні ініцыятыўнай групы. Цэнтральная камісія адмаўляе ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, калі парушаны палажэнні Выбарчага кодэкса. Права абскарджання адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы належыць таму, хто прэтэндуе стаць кандыдатам. Гэта скарга падаецца ў Вярхоўны суд у трохдзённы тэрмiн з дня прыняцця рашэння аб адмове.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі