Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

25 Врс 2015

У спісы для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўключаны 6 995 181 выбаршчык

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спісы для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўключаны 6 995 181 выбаршчык. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ЦВК Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, па Брэсцкай вобласці колькасць выбаршчыкаў склала 1 000 295, па Віцебскай - 877 793, па Гомельскай - 1 101 044, па Гродзенскай - 778 355, па Мінскай - 1 116 183, па Магілёўскай - 814 852, па горадзе Мінску - 1 300 917. За межамі Беларусі ў спісы для галасавання ўключана 5 742 чалавекі.

Як паведаміла раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у краіне будзе надрукавана больш як 7 млн бюлетэняў. Агульны рэзерв запасных бюлетэняў складае да 5 працэнтаў і будзе размеркаваны па ўчастках.

Увогуле ў Беларусі і за яе межамі ўтворана больш як 6,1 тыс. участкаў для галасавання. У тым ліку ўчасткі будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, што аказваюць меддапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама ў воінскіх часцях. Для грамадзян Беларусі, якія пражываюць за межамі краіны, утворана 49 участкаў.

Галоўная электаральная падзея назначана на 11 кастрычніка. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 6 па 10 кастрычніка (з 10.00 да 14.00, з 16.00 да 19.00). У дзень выбараў непасрэдна на ўчастку можна аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата з 8.00 да 20.00. У дзень выбараў па месцы знаходжання выбаршчыка галасаванне таксама будзе арганізавана з 8.00 да 20.00 (але просьба аб арганізацыі такога віду галасавання павінна быць пададзена не пазней за 18.00 11 кастрычніка).

Грамадзяне Беларусі на выбарах могуць прагаласаваць толькі па месцы рэгістрацыі. Па традыцыі кожны выбаршчык атрымлівае бюлетэнь і павінен паставіць які-небудзь знак (крыжык, птушачку) у квадраце насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае свой голас. Запоўнены бюлетэнь неабходна апусціць у апячатаную скрыню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі