Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

15 Ліп 2015

У складзе ацэначнай місіі БДІПЧ у Беларусь прыбыў прадстаўнік ПА АБСЕ

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У складзе ацэначнай місіі (місіі па ацэнцы патрэбнасцей) БДІПЧ АБСЕ ў Беларусь прыбыў і прадстаўнік ПА АБСЕ, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік.

Каменціруючы сённяшнюю сустрэчу кіраўніцтва ЦВК з місіяй, Мікалай Лазавік сказаў: "Яна ў пашыраным складзе. Прадстаўляе дзве арганізацыі. Ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ - дырэктар па пытаннях выбараў Андрэас Бейкер. Ад БДІПЧ АБСЕ - старшы саветнік па выбарах, выконваючы абавязкі намесніка дырэктара дэпартамента па выбарах БДІПЧ Таццяна Багусевіч і саветнік дэпартамента па выбарах Уладзімір Місеў".

"Была выказана ўдзячнасць, што Рэспубліка Беларусь запрасіла місію для назірання за выбарамі. Гэтым запрашэннем яны абавязкова скарыстаюцца", - расказаў Мікалай Лазавік аб змесце гутаркі з прадстаўнікамі місіі.

Ён таксама растлумачыў, што кіраўніцтва ЦВК Беларусі азнаёміла місію з тым, як праходзіць падрыхтоўка да выбараў. "Было адзначана, што работа вядзецца ў адпаведнасці з каляндарным планам. Цяпер ідзе этап падачы дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп патэнцыяльных кандыдатаў і фарміраванне тэрытарыяльных камісій", - сказаў Мікалай Лазавік. Ён адзначыў, што ЦВК нацэльвае ніжэйшыя камісіі на тое, каб кампанія праходзіла свабодна, дэмакратычна і без лішніх абмежаванняў і забарон. "У час семінараў, у ходзе маючых адбыцца трэнінгаў членаў выбарчых камісій будзем акцэнтаваць увагу на тым, каб адносіны ўсіх суб'ектаў выбарчага працэсу: і палітычных партый, і грамадскіх аб'яднанняў, і кандыдатаў, і давераных асоб, і членаў камісій, і наглядальнікаў былі ўважлівымі і не выходзілі за рамкі заканадаўства", - сказаў Мікалай Лазавік.

Таксама місію цікавіла сістэма выбарчых камісій: склад ЦВК, парадак яе фарміравання, колькасць тэрытарыяльных і ўчастковых выбаркамаў і г.д. Асаблівую ўвагу яны звярнулі на нядаўнія змяненні выбарчага заканадаўства. "У прыватнасці, іх цікавіла такая норма, як фарміраванне фондаў кандыдатаў. Які парадак фарміравання, як ажыццяўляецца кантроль за выкарыстаннем фінансаў", - растлумачыў сакратар ЦВК. Удзельнікі місіі задалі і многія іншыя пытанні, у тым ліку пацікавіліся, ці выконваецца норма, згодна з якой адна трэць камісій павінна складацца з прадстаўнікоў партый і грамадскіх аб'яднанняў. "Гэта норма ў нас выконваецца паўсюль, нават у самых аддаленых сельскіх населеных пунктах. Калі там няма нейкіх палітычных партый, то маладзёжныя, прафсаюзныя, ветэранскія арганізацыі там дзейнічаюць", - адзначыў Мікалай Лазавік.

Акрамя таго, размова ішла аб забароне агітацыі, накіраванай на байкот выбараў. Мікалай Лазавік нагадаў прадстаўнікам місіі, што Беларусь далучылася да Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод дзяржаў - удзельніц СНД. "У адпаведнасці з гэтай канвенцыяй байкот забаронены. Прычым гэта забарона распаўсюджваецца не толькі на выступленні кандыдатаў, а на ўсіх грамадзян краіны. Інакш кажучы, калі дзяржава траціць вялізныя грошы на арганізацыю і падрыхтоўку выбараў, то грамадзянам забараняецца весці агітацыю за зрыў гэтага важнейшага мерапрыемства", - сказаў Мікалай Лазавік.

Як паведамлялася, ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ будзе знаходзіцца ў Беларусі з 15 па 17 ліпеня. Плануецца правесці сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады і грамадзянскай супольнасці, а таксама асноўных палітычных партый, СМІ, з недзяржаўнымі арганізацыямі і магчымымі кандыдатамі на прэзідэнцкую пасаду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі