29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскіх участковых камісіях па выбарах акрэдытаваны больш як 4,5 тыс. нацыянальных наглядальнікаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі.
Паводле даных на 28 верасня, найбольшая колькасць наглядальнікаў зарэгістравана ўчастковымі камісіямі - 4533, раённымі - 90, гарадской - 8.
Пры гэтым абсалютную большасць вылучэнцаў складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў - 2570. Найбольш актыўна вылучаюць наглядальнікаў РГА "Белая Русь" (566), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (450), Федэрацыя прафсаюзаў (416), Беларускі саюз жанчын (313), Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў (190).
Палітычныя партыі вылучылі ў наглядальнікі 1466 прадстаўнікоў (313 ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 293 ад Камуністычнай партыі Беларусі, 273 ад Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі, 262 ад Беларускай патрыятычнай партыі, 249 ад Беларускай аграрнай партыі). Шляхам падачы заяў акрэдытаваны 255 грамадзян, 340 - ад працоўных калектываў.
Усяго ў Мінску арганізавана 717 участкаў для галасавання. Найбольшая іх колькасць размясцілася ў Фрунзенскім (122) і Маскоўскім (110) раёнах.