Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

22 Врс 2015

У Мінскай вобласці акрэдытаваны 3 тыс. 318 нацыянальных наглядальнікаў

22 верасня, Мінск /Антаніна Блізнюк - БЕЛТА/. У Мінскай вобласці тэрытарыяльныя камісіі па выбарах Прэзідэнта акрэдытавалі 3 тыс. 318 нацыянальных наглядальнікаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі.

Найбольшая колькасць наглядальнікаў зарэгістравана ад грамадскіх аб'яднанняў - 2257. Актыўней за ўсіх вылучаюць наглядальнікаў Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (810 чалавек), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (391), "Белая Русь" (424), Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў (292), Беларускі саюз жанчын (106). Сваіх прадстаўнікоў для назірання за выбарамі дэлегуюць РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і іншыя грамадскія аб'яднанні. Палітычныя партыі вылучылі ў наглядальнікі 399 прадстаўнікоў, з іх 360 чалавек - ад Камуністычнай партыі Беларусі.

"Вялікая колькасць наглядальнікаў акрэдытавана ад грамадзян шляхам падачы заяў - 562 чалавекі. Працоўныя калектывы вылучылі 100 чалавек", - падкрэслілі ў абласным выбаркаме.

У Мінскай вобласці зарэгістраваны 1032 участкі для галасавання, гэта значыць на кожны ўчастак у сярэднім прыпадае па 3 нацыянальныя наглядальнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі