Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

6 Жнв 2015

У маніторынгу выбараў Прэзідэнта плануецца ўдзел 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ

6 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. У маніторынгу выбараў Прэзідэнта плануецца ўдзел 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ, заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына па выніках пасяджэння ЦВК, на якім разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Была выказана прапанова рабочай групы АБСЕ, якая прыязджала да нас, што недзе да 1 верасня ў краіне будзе прысутнічаць амаль 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ. Плануецца, што кароткатэрміновых наглядальнікаў будзе каля 400 чалавек", - паведаміла Лідзія Ярмошына.

"Колькі прыбудзе ад СНД, нам невядома, але ўжо Садружнасць падала заяву аб акрэдытацыі першых міжнародных наглядальнікаў на чале са спадаром Лебедзевым (старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым)", - заўважыла яна.

Акрамя таго, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, у вуснай або пісьмовай форме пацвердзілі сваю гатоўнасць прыехаць у Беларусь для назірання за галоўнай электаральнай падзеяй прадстаўнікі ЦВК розных краін. "Таму прыедуць, я лічу, усе, хто запрошаны", - рэзюмавала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі