Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

20 Жнв 2015

У большасці ініцыятыўных груп заяўляюць аб пераадоленні планкі 100 тыс. подпісаў

У большасці ініцыятыўных груп заяўляюць аб пераадоленні планкі 100 тыс. подпісаўКрыху больш за суткі застаецца да завяршэння не самага кульмінацыйнага, але даволі актыўнага этапу выбарчай кампаніі - збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Большасць ініцыятыўных груп заяўляе аб тым, што яны прайшлі належны рубеж у памеры 100 тыс. подпісаў. Калі падпісныя лісты вытрымаюць праверку ў выбарчых камісіях, то прэтэндэнты, якіх вылучылі гэтыя групы, стануць ужо кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта Беларусі.

Паводле апошніх даных, больш за ўсё подпісаў сабрала ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі - больш за 1 млн.

У большасці ініцыятыўных груп заяўляюць аб пераадоленні планкі 100 тыс. подпісаўЯк паведамілі ў штабе Сяргея Гайдукевіча, за яго сабрана ўжо больш як 130 тыс. подпісаў. Пры гэтым іх збор каманда спыніла яшчэ ў канцы мінулага тыдня, а затым ініцыятыўная група праводзіла ўнутраную праверку падпісных лістоў. На гэты час амаль усе яны перададзены ўжо ў тэрытарыяльныя выбаркамы. Каардынатар штаба Алег Гайдукевіч удакладніў, што засталася толькі нязначная колькасць подпісаў, якія будуць здадзены ў бліжэйшы час.

У большасці ініцыятыўных груп заяўляюць аб пераадоленні планкі 100 тыс. подпісаўІніцыятыўная група Віктара Цярэшчанкі сёння пачала здаваць подпісы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. "Колькасць сабраных подпісаў я цяпер назваць не магу, але для сябе мы ацэньваем вынікі праведзенай работы як паспяховыя. Усё прайшло без эксцэсаў і парушэнняў", - сказаў кіраўнік ініцыятыўнай групы Алег Несцяркоў. Паводле апошніх даных, у падтрымку Віктара Цярэшчанкі сабрана 128 тыс. подпісаў.

У штабе Таццяны Караткевіч не назвалі дакладную колькасць ужо сабраных подпісаў, але адзначылі, што плануюць здаць 21 жніўня ў выбаркамы каля 120 тыс.

У большасці ініцыятыўных груп заяўляюць аб пераадоленні планкі 100 тыс. подпісаўМіхаіл Образаў - кіраўнік ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Улаховіча - паведаміў, што сабрана 100 тыс. подпісаў. У штабе мяркуюць, што 21 жніўня ў тэрытарыяльныя камісіі будзе здадзена 110 тыс.

Пакуль няма дакладнай інфармацыі аб подпісах у падтрымку Сяргея Калякіна. Кіраўнік ініцыятыўнай групы Валерый Ухналёў растлумачыў, што на мінулым тыдні было 70 тыс. подпісаў. На гэты час штаб пакуль не падлічваў, колькі іх яшчэ ўдалося сабраць.

Віктар Карнеенка - кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Анатоля Лябедзькі - паведаміў, што, паводле даных на панядзелак, было 50 тыс. подпісаў. 21 жніўня ў штабе падвядуць канчатковыя вынікі.

У сваю чаргу прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду Жанна Раманоўская пакуль не можа назваць колькасць подпісаў, сабраных у яе падтрымку.У большасці ініцыятыўных груп заяўляюць аб пераадоленні планкі 100 тыс. подпісаў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі