11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі завяршылася, у 20.00 закрыліся ўсе выбарчыя ўчасткі, паведамляе БЕЛТА.
Усяго ў Беларусі працавала больш як 6 тыс. участкаў, у тым ліку 49 - за мяжой.
Цяпер выбаркамы пачалі падлік галасоў. Першыя папярэднія даныя будуць вядомы, як чакаецца, прыкладна праз пяць гадзін.
У выбарчай гонцы ўдзельнічаюць чатыры кандыдаты. Пераможцам стане той з іх, хто набярэ больш як 50 працэнтаў галасоў.