Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

22 Жнв 2015

У Беларусі ўпершыню кандыдатам на пасаду Прэзідэнта можа стаць жанчына

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўпершыню кандыдатам на пасаду Прэзідэнта можа стаць жанчына, паведаміла ў сваім чарговым відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, як мяркуецца, у выбарах будуць удзельнічаць пяць кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Гэта будзе ўстаноўлена да 10 верасня, калі плануецца правесці пасяджэнне ЦВК і зарэгістраваць іх. На гэты момант вядома, што неабходны бар'ер 100 тыс. подпісаў змаглі пераадолець ініцыятыўныя групы пяці патэнцыяльных кандыдатаў: у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі здадзена 1 761 145 подпісаў, Мікалая Улаховіча - 159 805, Сяргея Гайдукевіча - 140 735, Віктара Цярэшчанкі - 130 404, Таццяны Караткевіч - 107 299. "Вельмі рада пры гэтым, перш за ўсё, за спадарыню Караткевіч з прычыны таго, што гэта першы магчымы кандыдат у прэзідэнты-жанчына ў гісторыі сучаснай Беларусі. Жадаю поспехаў гэтаму кандыдату. Менавіта яна з'яўляецца тым новым, асаблівым паваротным момантам у гісторыі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - перш за ўсё, таму што яна жанчына", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

Яна таксама падзякавала Жанне Раманоўскай за ўдзел у выбарчай кампаніі. "Яна змагла сабраць толькі 780 подпісаў, але, тым не менш, правяла сваю кампанію сумленна і мужна, і гэта дарагога каштуе", - лічыць старшыня ЦВК.

"Астатнія патэнцыяльныя кандыдаты не змаглі або не захацелі здаваць подпісы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, 22 жніўня тэрытарыяльныя камісіі раёнаў і гарадоў пачалі праверку падпісных лістоў, прадстаўленых ініцыятыўнымі групамі. Спачатку будуць ануляваны подпісы, сабраныя на тэрыторыі іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў, а таксама выключаныя самімі членамі ініцыятыўных груп. Потым пачнецца адбор подпісаў для праверкі, прычым на першым этапе бярэцца не менш за 20 працэнтаў ад колькасці здадзеных. У тым выпадку, калі больш за 15 працэнтаў подпісаў з ліку правераных будуць прызнаны недакладнымі, дадаткова будзе ўзята яшчэ 15 працэнтаў. "Калі агульная колькасць недакладных подпісаў па сумах дзвюх праверак складзе больш за 15 працэнтаў, усе подпісы, сабраныя па гэтым раёне (горадзе), прызнаюцца несапраўднымі і не ўлічваюцца ў агульным балансе подпісаў, якія прадставілі ініцыятыўныя групы ў падтрымку вылучэння кандыдата ў прэзідэнты", - нагадала Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым старшыня Цэнтрвыбаркама выказала надзею, што ініцыятыўныя групы, якія падалі подпісы, змаглі сабраць іх якасна, памылак будзе няшмат, і патэнцыяльныя кандыдаты, у падтрымку якіх напярэдадні была здадзена неабходная колькасць падпісных лістоў, у хуткім часе ўступяць у цікавую перадвыбарную агітацыйную кампанію.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі