Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

24 Жнв 2015

У Беларусі для маніторынгу выбараў Прэзідэнта чакаецца амаль 800 наглядальнікаў ад АБСЕ і СНД

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў чакаецца амаль 800 наглядальнікаў ад АБСЕ і СНД, паведаміла сёння кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме "Актуальны мікрафон" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што замежных наглядальнікаў у гэтым годзе чакаецца менш, чым у 2010 годзе, таму што паралельна з выбарамі Прэзідэнта Беларусі (на тыдзень раней) пройдуць парламенцкія выбары ў Кыргызстане, а на тыдзень пазней - парламенцкія выбары ў Азербайджане. "Таму тыя, хто ездзяць на выбары, будуць падзелены па розных місіях. Але калі гаварыць аб парытэце, то, магчыма, па 400 чалавек з кожнага боку (ад АБСЕ і СНД. - Заўвага БЕЛТА). Мы можам гаварыць аб 800 наглядальніках. Гэта нямала. Але калі ўспомніць выбары 2010 года, то ў нас было больш за тысячу міжнародных наглядальнікаў", - сказала яна.

Пры гэтым старшыня ЦВК нагадала, што місія СНД пачала ўжо работу, а місія АБСЕ пачне работу 26 жніўня, цяпер ад яе прыходзяць заяўкі на акрэдытацыю.

"Доўгатэрміновыя місіі змяняцца не будуць, яны будуць у адным складзе", - заўважыла старшыня ЦВК. Паводле яе слоў, таксама хутка будуць прыходзіць заяўкі на кароткатэрміновых наглядальнікаў, якія прыбудуць у Беларусь напярэдадні выбараў або на перыяд датэрміновага галасавання і будуць адсочваць сітуацыю са станам палітычнай абстаноўкі, вядзення выбарчай кампаніі ў краіне.

Гаворачы аб нацыянальных наглядальніках, Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што іх колькасць тыдзень таму ўжо складала больш як 500. "Цяпер ствараюцца ўчастковыя камісіі, і колькасць нацыянальных наглядальнікаў рэзка павялічыцца", - упэўнена яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі