18 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. У Беларусі для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў акрэдытаваны 516 нацыянальных наглядальнікаў, паведаміла сёння старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына на сустрэчы з кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах, старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У краіне ўжо акрэдытаваны 516 нацыянальных наглядальнікаў, і гэта тая грамадская аснова, якая будзе дапамагаць міжнародным наглядальнікам", - адзначыла Лідзія Ярмошына.
"А наогул у нас апошнія дні збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, і ўжо ў суботу і ваша наглядальная місія, і выбаршчыкі Беларусі будуць валодаць інфармацыяй, колькі кандыдатаў у прэзідэнты будуць унесены ў бюлетэні для галасавання", - сказала старшыня ЦВК.
Выбары Прэзідэнта назначаны на 11 кастрычніка.