Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Кст 2015

ЦВК Расіі вывучыць арганізацыю датэрміновага галасавання ў Беларусі

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Расіі вывучыць арганізацыю датэрміновага галасавання ў Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік ЦВК Расіі Уладзімір Чураў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цяпер падрабязна вывучым арганізацыю датэрміновага галасавання ў Беларусі. Само па сабе датэрміновае галасаванне зручна выбаршчыкам, але важна, каб яно пастаянна на кожным этапе кантралявалася, у тым ліку незалежнымі наглядальнікамі", - адзначыў Уладзімір Чураў.

Ён падкрэсліў важнасць таго, што ў Беларусі датэрміновае галасаванне на працягу пяці дзён праводзілася ў тых жа памяшканнях на выбарчых участках, што і ў асноўны дзень выбараў, і пры пастаяннай прысутнасці наглядальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі