Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

24 Жнв 2015

ЦВК плануе праверыць подпісы ў падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў да 1 верасня

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК Беларусі плануе праверыць подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты да 1 верасня, паведаміла сёння кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме "Актуальны мікрафон" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падлічаць подпісы праз 10 дзён - я думаю, да першага верасня. Плануем зарэгістраваць кандыдатаў 10 верасня, гэта значыць з 11 верасня пачнецца паўнацэнны перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды", - сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, патэнцыяльным кандыдатам трэба ўжо цяпер рыхтаваць свае перадвыбарныя праграмы, пісаць тэксты, якія яны павінны ў даволі кароткія тэрміны здаць у газеты для апублікавання, а таксама рыхтавацца да перадвыбарнага выступлення, каб яно было яркім і цікавым.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына нагадала, што афіцыйна да 11 верасня сустракацца з выбаршчыкамі патэнцыяльныя кандыдаты не могуць і памяшканні ім да пачатку агітацыі прадастаўляцца не будуць. "Але цяпер інтэрнэт дае такія магчымасці для правядзення агітацыі, што кандыдаты, актыўныя ў сацыяльных сетках, не прападуць і не згубяцца за гэты перыяд, а наадварот - узмоцняць і ўмацуюць свае пазіцыі", - лічыць яна.

У ЦВК, паводле яе слоў, часам паступалі скаргі наконт таго, чаму ў час збору подпісаў, яшчэ да пачатку перадвыбарнай агітацыі, вісяць партрэты патэнцыяльных кандыдатаў, прапісаны нейкі перадвыбарны лозунг і г.д. "Подпісы сабраць без рэкламы немагчыма. Таму тое, што віселі партрэты і выказваліся нейкія агульныя ідэі, падаваліся дакументы, якія характарызуюць асобу патэнцыяльнага кандыдата, гэта нармальна", - запэўніла старшыня ЦВК.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі