12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі плануе 16 кастрычніка правесці падагульняючае пасяджэнне па выбарах Прэзідэнта-2015, паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб тым, калі будзе вядомы дакладны расклад па выніках галасавання, Лідзія Ярмошына адзначыла: "Краіну ніколі нельга доўга трымаць у няпэўнасці. Мы збіраемся падвесці вынікі ў пяцідзённы тэрмін, плануем правесці пасяджэнне ў пятніцу, 16 кастрычніка".
Кіраўнік ЦВК таксама звярнула ўвагу, што пакуль не атрыманы звесткі аб беларускіх грамадзянах, якія прагаласавалі на мяжой.
Акрамя таго, Лідзія Ярмошына паведаміла, што на гэты момант скаргаў па выніках выбараў у Цэнтральную камісію не паступала. "Але іх традыцыйна раніцай пасля дня выбараў не бывае з-за таго, што тыя, хто прайграў і іх каманды збіраюцца з сіламі. Пакуль частка скаргаў, якія ёсць у ЦВК, датычацца ўчарашняга дня галасавання", - расказала яна. Гэта, у прыватнасці, скаргі на якасць складання спісаў выбаршчыкаў - ад грамадзян, якіх у гэтыя спісы не ўключылі.