Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

29 Врс 2015

ЦВК Беларусі правядзе генеральную рэпетыцыю 5 кастрычніка

ЦВК Беларусі правядзе генеральную рэпетыцыю 5 кастрычніка

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі правядзе 5 кастрычніка генеральную рэпетыцыю напярэдадні выбараў, паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яна будзе заключацца ў праверцы сродкаў сувязі, якія задзейнічаны ва ўсіх выбарчых камісіях", - растлумачыла Лідзія Ярмошына і дадала, што 5 кастрычніка па ланцужку ўсе выбаркамы перададуць у ЦВК інфармацыю аб колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы на кожным участку, а таксама інфармацыю аб колькасці урнаў для галасавання, у тым ліку празрыстых, аб колькасці атрыманых бюлетэняў, аб акрэдытаваных наглядальніках і іншыя даныя.

Акрамя таго, 5 кастрычніка на партале "Выбары-2015" кіраўнік ЦВК выступіць з апошнім у гэту кампанію відэазваротам.

Лідзія Ярмошына таксама нагадала, што ў 10.00 у дзень галасавання - 11 кастрычніка - у сталічным Палацы Рэспублікі будзе працаваць інфармацыйны цэнтр, дзе для акрэдытаваных журналістаў кожныя дзве гадзіны будуць арганізоўвацца прэс-канферэнцыі. Таксама будуць прамыя ўключэнні са старшынямі тэрытарыяльных камісій: абласных і Мінска.

Цэнтр будзе працаваць да аб'яўлення папярэдніх вынікаў выбараў. "Гэта значыць недзе да ночы", - сказала Лідзія Ярмошына. Потым - 12 кастрычніка - у 11.00 плануецца прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўніка ЦВК.

Таксама Лідзія Ярмошына паведаміла, што першы тур выбараў поўнасцю прафінансаваны ўжо - у выбаркамы пералічана Br171 млрд 777 млн 153 тыс. Усяго ж на ўсе выбары, калі спатрэбіцца другі тур, прадугледжана Br180 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі