Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

25 Жнв 2015

ЦВК Беларусі акрэдытаваў больш як 90 міжнародных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі акрэдытавала больш як 90 міжнародных наглядальнікаў для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў, паведаміла сёння кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ў час анлайн-трансляцыі інтэрнэт-тэлебачання "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

"На гэты час у Цэнтральную камісію пададзены анкеты і ўжо акрэдытаваны больш як 90 міжнародных наглядальнікаў - прыкладна аднолькавая колькасць з боку СНД і АБСЕ. Кожная з місій абяцае яшчэ недзе па 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў", - адзначыла Лідзія Ярмошына. Яна таксама дадала, што заўтра ў яе запланавана сустрэча з кіраўніком місіі наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ французскім дыпламатам Жакам Форам.

Гаворачы аб краінах, прадстаўнікі якіх увойдуць у склад місіі АБСЕ, Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што гэта арганізацыя самастойна набірае наглядальнікаў і ёсць пэўная квота на кожную дзяржаву. "Мы прымем усіх, на каго будуць прадстаўлены анкеты", - запэўніла яна.

Увогуле, паводле слоў старшыні ЦВК, наглядальнікаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе больш, паколькі Цэнтрвыбаркам запрашае калег з іншых краін, і яны прыязджаюць у краіну самастойна. "Мы запрасілі Украіну, пакуль яна маўчыць. Але ў іх там мясцовыя выбары", - нагадала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі