15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК абнавіў даныя аб выніках галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.
Паводле новай інфармацыі, у галасаванні прынялі ўдзел 87,21 працэнта выбаршчыкаў, або 6 112 364 грамадзяніны.
За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 83,47 працэнтаў выбаршчыкаў. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,43 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў 3,31 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67 працэнта.
Пры гэтым 385 773 чалавекі прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў, 48 756 бюлетэняў былі прызнаны несапраўднымі.