16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам скарэкціраваў даныя аб яўцы і выніках падліку галасоў на выбарах Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.
Паводле новых даных, у галасаванні прынялі ўдзел 87,22 працэнта выбаршчыкаў, або 6 113 013 грамадзян.
За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 83,47 працэнта выбаршчыкаў. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,44 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў 3,30 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67 працэнта.
Пры гэтым 386 255 чалавек прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў, 48 808 бюлетэняў былі прызнаны несапраўднымі.