6 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць 3 кастрычніка, заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках пасяджэння ЦВК, на якім разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Літаральна напярэдадні датэрміновага галасавання, і гэта таксама ў пэўным плане з'яўляецца навелай цяперашняй выбарчай кампаніі, 3 кастрычніка ў 17.00 у прамым эфіры будуць праходзіць тэледэбаты", - расказала Лідзія Ярмошына.
Паводле яе слоў, для ўдзелу ў тэледэбатах кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы зможа накіраваць сваю давераную асобу, калі не жадае выступаць асабіста, або наогул адмовіцца ад удзелу. У тым выпадку, калі кандыдатаў будзе больш за пяць, час на тэледэбаты будзе прадстаўлены ў памеры 1,5 гадзіны (90 мінут) - з 17.00 да 18.30. Калі ўдзельнікаў дэбатаў будзе менш, то час складзе 60 мінут. "Парадак правядзення тэледэбатаў і вядучыя будуць вызначацца Белтэлерадыёкампаніяй", - удакладніла старшыня ЦВК.