12 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Старшыня КНР Сі Цзіньпін ад імя ўрада і кітайскага народа павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі дасягне яшчэ большых поспехаў, - падкрэсліў Сі Цзіньпін. - Я ўдзяляю вялікую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх адносін, даражу ўстаноўленымі з вамі добрымі рабочымі адносінамі і асабістай дружбай".
Старшыня КНР запэўніў, што гатовы прыкладаць сумесныя намаганні для таго, каб няспынна ўзнімаць кітайска-беларускія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на новую ступень развіцця на карысць дзвюх краін і народаў.