Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

2 Кст 2015

СМІ не ўзгаднялі са штабам Лукашэнкі выкарыстанне сімвала, на якое скардзіцца Караткевіч

СМІ не ўзгаднялі са штабам Лукашэнкі выкарыстанне сімвала, на якое скардзіцца Караткевіч

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СМІ не ўзгаднялі з перадвыбарным штабам Аляксандра Лукашэнкі выкарыстанне сімвала ў выглядзе птушкі ў колерах нацыянальнага сцяга, заявіла сёння на пасяджэнні ЦВК давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі і кіраўнік яго перадвыбарнага штаба Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэтым элементам сёння можа карыстацца любы кандыдат", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Акрамя таго, яна нагадала, што ў 2010 годзе выбарчая кампанія таксама праходзіла з выкарыстаннем гэтага сімвала. "Ён выкарыстоўваецца заўсёды, і, у прынцыпе, яго мэта - гэта прыцягнуць увагу да выбараў", - сказала Мар'яна Шчоткіна. Яна звярнула ўвагу, што ў мабільным дадатку "Выбары-2015" выкарыстоўваецца гэты сімвал. "Там ёсць такая агітацыя (з выкарыстаннем птушкі. - Заўвага БЕЛТА) за Караткевіч, за Улаховіча, за Гайдукевіча. За Лукашэнку гэта адсутнічае", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Яна таксама адзначыла, што ніякія вытворцы не ўзгаднялі са штабам Аляксандра Лукашэнкі выраб маек з рознымі заклікамі і сімваламі. Больш таго, Мар'яна Шчоткіна звярнула ўвагу, што штаб першапачаткова адмовіўся ад куплі і распаўсюджвання якіх-небудзь маек, паколькі закон дазваляе раздаваць на пікетах менавіта друкаваную прадукцыю, але не майкі.

Таксама Мар'яна Шчоткіна дадала, што вытворчасць такіх маек - камерцыйная дзейнасць. "Мы ніколі ніякія майкі не заказвалі і заказваць не будзем... Мы ўсе свае намаганні накіравалі на друкаваную прадукцыю", - сказал яна. Кіраўнік штаба адзначыла, што перадвыбарнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі прапаноўвалі ўжо аплаціць такія майкі і выкарыстоўваць іх для агітацыі, але штаб адмовіўся.

Акрамя гэтага, Мар'яна Шчоткіна прапанавала ўстанавіць адказнасць для камерцыйных структур і прадпрымальнікаў адносна выпуску такой прадукцыі. "Любы індывідуальны прадпрымальнік, любая прыватная асоба можа выпусціць майку", - сказала яна. У гэтым выпадку можна абвінаваціць у злоўжываннях таго кандыдата, чый лозунг на майцы.

Кіраўнік штаба Аляксандра Лукашэнкі адзначыла і той факт, што ў фонды кандыдатаў нярэдка пераводзяцца грошы ад індывідуальных прадпрымальнікаў. Але гэта забаронена. "Мы ўсе гэтыя грошы вярнулі. Толькі юрыдычныя і фізічныя асобы могуць пералічаць", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

У сваю чаргу генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук растлумачыў, што птушка выкарыстоўваецца для прыцягнення ўвагі да тэмы выбараў ужо даволі даўно. У прыватнасці, ён прадэманстраваў нумар газеты "7 дней" ад 16 снежня 2010 года, дзе ёсць такі сімвал. "Гэта не за нейкага кандыдата, а проста, каб людзі ішлі галасаваць", - сказаў гендырэктар агенцтва. Ён дадаў, што сімвал выкарыстоўваўся ў СМІ і на парламенцкіх выбарах 2012 года.

"Гэта частка візуальнага алфавіта, які выкарыстоўваюць СМІ", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі