Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

6 Кст 2015

Шчокін: Датэрміновае галасаванне - гэта сучасна і дэмакратычна

6 кастрычніка, Мінск /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Датэрміновае галасаванне, якое прадастаўляе выбаршчыку магчымасць прыняць удзел у выбарах у найбольш зручны для яго час, - гэта адзін з важных дэмакратычных элементаў выбарчага працэсу. Такое меркаванне выказаў кандыдат філасофскіх навук дацэнт Мікалай Шчокін у размове з карэспандэнтам БЕЛТА.

Датэрміновыя выбары ўлічваюць інтарэсы ўсіх грамадзян краіны, падкрэсліў эксперт. "Датэрміновае галасаванне - гэта вельмі сучасна, зручна і дэмакратычна. Дзякуючы яму грамадзяне могуць свабодна рэалізаваць канстытуцыйнае права на ўдзел у выбарах, не ахвяруючы пры гэтым нейкімі важнымі асабістымі планамі і інтарэсамі. Галоўнае, што дзяржава такім чынам стварае максімальна камфортныя ўмовы для кожнага выбаршчыка, а ўжо скарыстацца магчымасцю прагаласаваць датэрмінова або непасрэдна 11 кастрычніка - гэта асабісты выбар кожнага", - заявіў Мікалай Шчокін.

Ён таксама заўважыў, што датэрміновае галасаванне з'яўляецца даволі распаўсюджанай у свеце практыкай - яна паспяхова існуе і ў краінах Еўропы, і ў ЗША. "Беларусь у гэтым пытанні, як кажуць, знаходзіцца менавіта ў трэндзе, - дадаў Мікалай Шчокін. - У мяне ёсць пэўны вопыт маніторынгу правядзення выбарчых кампаній у Беларусі і за мяжой. Датэрміновае галасаванне - гэта эфектыўная сістэма адносін паміж дзяржавай і грамадствам, што і з'яўляецца паказчыкам сталасці грамадзянскай супольнасці".

На яго думку, выбары - гэта вельмі важны і адказны перыяд у жыцці любой краіны і яе народа. "Я сказаў бы, гэта аб'ектыўнае люстэрка для грамадства. Менавіта таму кожны, ідучы на выбары Прэзідэнта Беларусі, павінен ведаць, што яго голас важны і гэта ўклад у будучыню нашай агульнай Радзімы", - падкрэсліў палітолаг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі