Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

24 Жнв 2015

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты 10 верасня дасць магчымасць павялічыць перыяд агітацыі да месяца

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты 10 верасня, а не ў апошні тэрмін - 15 верасня, дасць магчымасць павялічыць перыяд агітацыі да месяца. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына растлумачыла: "Паколькі кандыдатаў мала. Мы ўжо цяпер бачым, што іх будзе не больш як пяць. Думаю, што мы ўправімся да 10-га (верасня. - Заўвага БЕЛТА). Тады ў кандыдатаў проста прадоўжыцца перыяд перадвыбарнай агітацыі. Прынамсі, ён будзе не 25 дзён, а цэлы месяц".

На яе думку, этап збору подпісаў прайшоў даволі спакойна і быў не вельмі актыўным. "Хоць тое, што на ўзроўні пікетаў, на мой погляд, працавала нядрэнна, прынамсі, у горадзе Мінску. Спачатку выбаршчыкам было цікава. Каля пікетаў былі чэргі", - сказала Лідзія Ярмошына.

Яна таксама дадала, што кандыдаты, якія прадстаўляюць пункт гледжання, альтэрнатыўны афіцыйнаму, былі менш актыўнымі, чым пяць гадоў таму. Адказваючы на пытанне аб прычынах гэтага, Лідзія Ярмошына сказала: "Думаю, што недахоп фінансавых сродкаў".

Акрамя таго, кіраўнік ЦВК лічыць, што збор подпісаў - самы цікавы этап выбарчай кампаніі. На яе думку, калі ўжо зарэгістраваныя кандыдаты пачнуць агітацыю, то ў іх будзе больш самацэнзуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі