12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прагаласаваўшы за дзеючага Прэзідэнта, беларусы прагаласавалі за далейшую рэалізацыю праекта Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для мяне вельмі важна, што, прагаласаваўшы за дзеючага Прэзідэнта, тым самым грамадзяне Беларусі прагаласавалі за курс на далейшую рэалізацыю праекта Саюзнай дзяржавы. Гэта, зразумела, накладвае на нас дадатковую адказнасць, але і надае новы імпульс, каб мы больш рашуча рухаліся па шляху кансалідацыі расійска-беларускіх адносін", - сказаў Рыгор Рапота.