Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Кст 2015

Рапота: Магчымасці для волевыяўлення беларусам на выбарах былі прадастаўлены поўнасцю

Рапота: Магчымасці для волевыяўлення беларусам на выбарах былі прадастаўлены поўнасцю

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці для волевыяўлення беларусам на выбарах Прэзідэнта былі прадастаўлены поўнасцю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абышлі вялікую колькасць участкаў і агульнае ўражанне станоўчае. Па-першае, сама арганізацыя выбараў была добрая, магчымасці для волевыяўлення былі прадастаўлены поўнасцю, у тым ліку і для тых, хто не мог прагаласаваць 11 кастрычніка, хто хацеў раней гэта зрабіць або не мог зрабіць гэтага на самім участку", - сказаў Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, выконвалася тайна галасавання, буйных парушэнняў не зафіксавана. "Дробныя шурпатасці былі. То два чалавекі ў кабіну заходзілі, то пытанні па запаўненні анкеты ўзнікалі. Але ўсё гэта былі дробязі тэхнічнага характару, якія абсалютна не паўплывалі на ход галасавання і вынікі выбараў", - дадаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы.

Таксама ён адзначыў высокую яўку выбаршчыкаў і іх актыўнасць у гэту выбарчую кампанію. Акрамя таго, Рыгор Рапота выказаў пункт гледжання, што людзі, якія галасавалі супраць усіх, акрамя якіх-небудзь эмацыянальных фактараў, магчыма, знаходзіліся ў некаторай нявызначанасці наконт праграм, што прапаноўваліся кандыдатамі, і не знайшлі ў праграмах таго, што закранула б і прымусіла звярнуць на сябе ўвагу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі