12 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка атрымаў пераканаўчую перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі, лічыць Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні расійскага Прэзідэнта, накіраваным Аляксандру Лукашэнку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.
"У тэлеграме Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што пераканаўчая перамога Аляксандра Лукашэнкі на выбарах сведчыць аб высокім палітычным аўтарытэце і даверы з боку насельніцтва, а таксама аб актыўнай падтрымцы праводзімага курсу на далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны", - паведамілі ў прэс-службе.
Прэзідэнт Расіі выказаў упэўненасць, што дзяржаўная дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі будзе садзейнічаць развіццю расійска-беларускага стратэгічнага партнёрства, умацаванню Саюзнай дзяржавы, нарошчванню супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці незалежных дзяржаў і іншых міжнародных структур.
Уладзімір Пуцін пацвердзіў настрой на прадаўжэнне канструктыўнай сумеснай работы на карысць брацкіх народаў дзвюх краін.