23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан высока ацаніў намаганні Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне і выказаў пазітыўную ацэнку нядаўна праведзенай у Беларусі выбарчай кампаніі. Аб гэтым ішла размова ў час уручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Чэхіі Валерыем Курдзюковым даверчых грамат кіраўніку чэшскай дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Прэзідэнт Чэхіі выказаў задавальненне беларуска-чэшскімі адносінамі, якія цяпер дынамічна развіваюцца. Мілаш Земан падкрэсліў значны інтарэс дзелавых колаў сваёй краіны да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
У сваю чаргу пасол Беларусі падкрэсліў важнасць нарошчвання ўсебаковага ўзаемадзеяння з акцэнтам на пашырэнні эканамічных сувязей. Ён лічыць, што менавіта праз рэалізацыю на тэрыторыі Беларусі сумесных інвестыцыйных праектаў і стварэнне беларуска-чэшскіх прадпрыемстваў у розных галінах можна забяспечыць рост тавараабароту паміж дзвюма краінамі ў бліжэйшыя гады.