Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

10 Ліп 2015

Пазабюджэтны фонд для правядзення прэзідэнцкіх выбараў фарміруецца ў Беларусі

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазабюджэтны фонд для правядзення прэзідэнцкіх выбараў фарміруецца ў Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, паведамляе БЕЛТА.

"У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у мэтах дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў створаны пазабюджэтны фонд, які фарміруецца за кошт добраахвотнага пералічэння ў яго грашовых сродкаў арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян Рэспублікі Беларусь", - сказана ў паведамленні.

Пры гэтым не дапускаецца пералічэнне ў пазабюджэтны фонд бюджэтных сродкаў, а таксама грашовых сродкаў замежнымі дзяржавамі і арганізацыямі, міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі грамадзянамі, асобамі без грамадзянства, арганізацыямі, заснавальнікамі (удзельнікамі, уласнікамі маёмасці) якіх з'яўляюцца замежныя дзяржавы, замежныя арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства.

Сродкі фонду будуць выкарыстаны на аплату дадатковых расходаў, звязаных з правядзеннем выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: выраб інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, а таксама на аплату іншых расходаў, непасрэдна звязаных з выбарчай кампаніяй. Палажэнне аб гэтым фондзе таксама размешчана на афіцыйным сайце ЦВК.

Юрыдычныя асобы і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія хочуць удзельнічаць у фарміраванні фонду, могуць пералічваць грошы на пазабюджэтны рахунак нумар 3630000001866 у ААТ "ААБ Беларусбанк" г. Мінска, код 153001795, УНП 101541814.

Як паведамлялася, у цэлым, калі выбары пройдуць у два туры, будзе выкарыстана каля Br260 млрд 378 млн. Сюды ўваходзяць расходы на работу Цэнтрвыбаркама, камісій іншых узроўняў, а таксама МЗС Беларусі. Калі выбары пройдуць у адзін тур, будзе выкарыстана каля Br180 млрд 853 млн. У сярэднім работа адной участковай выбарчай камісіі, пры ўмове правядзення выбараў у адзін тур, будзе каштаваць прыкладна Br24 млн. Усяго ў краіне будзе створана больш як 6,1 тыс.такіх камісій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі