Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Кст 2015

ПАСЕ гатова супрацоўнічаць з Беларуссю ў рэфармаванні выбарчага заканадаўства

ПАСЕ гатова супрацоўнічаць з Беларуссю ў рэфармаванні выбарчага заканадаўства

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ПАСЕ гатова супрацоўнічаць з Беларуссю ў рэфармаванні выбарчага заканадаўства. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік місіі наглядальнікаў ПАСЕ, якая ўваходзіла ў склад місіі АБСЕ на выбарах Прэзідэнта Беларусі, Рэха Дэнемеч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбары не зводзяцца выключна да галасавання - гэта ўсёабдымны працэс. У сувязі з гэтым мы глыбока перакананы, што Беларусі неабходна рэфармаваць сваю нарматыўна-прававую базу, а таксама выбарчую практыку, каб гарантаваць сапраўды канкурэнтную палітычную прастору. Парламенцкая асамблея разам з Венецыянскай камісіяй Савета Еўропы гатова супрацоўнічаць з Беларуссю ў гэтым напрамку", - сказаў Рэха Дэнемеч.

Паводле слоў наглядальнікаў, недахопы заканадаўства ўключаюць у сябе незразумелыя правілы фарміравання выбарчых участкаў, а таксама працэс верыфікацыі подпісаў выбаршчыкаў тэрытарыяльнымі камісіямі. Акрамя таго, адзначаецца недастатковасць працэсуальных мер засцярогі пры падліку галасоў і звядзенні вынікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі