Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

Парушэнняў пры правядзенні экзітполаў на выбарах не выяўлена

Парушэнняў пры правядзенні экзітполаў на выбарах не выяўлена

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парушэнняў пры правядзенні экзітполаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі на гэты момант не выяўлена. Аб гэтым паведаміў сёння дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар сацыялагічных навук, прафесар Давід Ротман у час круглага стала "Сацыялагічнае суправаджэнне выбарчай кампаніі. Адказнасць сацыёлагаў перад грамадствам" у інфармацыйным цэнтры ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Давіда Ротмана, наглядальнікі, якія фіксуюць работу інтэрв'юераў, не выявілі парушэнняў у працэдуры правядзення экзітполаў. "У нас ёсць асобная група наглядальнікаў экзітполаў, і паколькі я ўваходжу ў такую групу, то хачу сказаць, што на гэты момант парушэнняў не выяўлена, усё ідзе нармальна. Гэтыя наглядальнікі аб'язджаюць участкі па ўсёй краіне - фіксуюць правядзенне экзітполаў і фатаграфуюць іх", - адзначыў ён.

Экзітполы праходзяць у поўнай адпаведнасці з правіламі правядзення такой працэдуры. "Людзі, якія збіраюць інфармацыю на выхадзе з участкаў, робяць гэта па тых прадпісаннях, якія яны атрымалі", - падкрэсліў Давід Ротман.

Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН доктар сацыялагічных навук, прафесар Ігар Катляроў пацвердзіў, што апытанне прагаласаваўшых ідзе ў штатным рэжыме.

Апытанне грамадзян на выхадзе з выбарчых участкаў праводзяць тры арганізацыі: Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый", а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі