12 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У час размовы былі закрануты некаторыя пытанні беларуска-ўкраінскіх адносін. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў дагаварыліся аб падтрыманні кантактаў па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Пётр Парашэнка павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.