30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ПА АБСЕ чакае, што маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары ў Беларусі будуць празрыстымі і з аднолькавымі магчымасцямі для кандыдатаў, заявіў сёння журналістам намеснік старшыні ПА АБСЕ
Кент Харстэд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Прадстаўнік ПА АБСЕ заявіў, што спадзяецца, што беларускі бок атрымаў урокі з папярэдняга вопыту. "Спадзяюся, што мы ўбачым свабодную і адкрытую выбарчую кампанію... У нас ёсць высокія чаканні ўбачыць паляпшэнні і развіццё", - у прыватнасці адзначыў ён.
Акрамя таго, Кент Харстэд падкрэсліў, што Прэзідэнт Беларусі заявіў аб намеры запрасіць наглядальнікаў ПА АБСЕ. Гэта арганізацыя, як і Савет Еўропы і СНД, пачынае адпаведную падрыхтоўку да назірання.
Пры гэтым, на думку Харстэда, важны не толькі сам дзень выбараў, але і тое, што яму папярэднічае. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў важнасць аднолькавых магчымасцей для кандыдатаў удзельнічаць у кампаніі, у тым ліку гэта аднолькавы доступ да СМІ, забеспячэнне свабоды слова.