Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

6 Жнв 2015

Інфармацыйны цэнтр "Выбары-2015" будзе працаваць у Палацы Рэспублікі 10-12 кастрычніка

6 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Інфармацыйны цэнтр "Выбары-2015" будзе працаваць у Палацы Рэспублікі 10-12 кастрычніка. Аб гэтым паведаміў сёння сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік у час пасяджэння ЦВК, на якім разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такі цэнтр будзе створаны і ў час цяперашняй выбарчай кампаніі, ён будзе працаваць з 10 па 12 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі", - сказаў Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, у задачы гэтага цэнтра ўваходзіць прадастаўленне інфармацыі аб галасаванні, яўцы выбаршчыкаў на аснове даных Цэнтральнай камісіі. "У час кожнай выбарчай кампаніі мы стараемся ўнесці новыя элементы ў работу інфармацыйнага цэнтра", - заўважыў сакратар ЦВК. Так, на мінулых выбарах практыкавалася падключэнне ў час прэс-канферэнцый старшынь абласных выбарчых камісій. "Магчыма, у бягучым годзе гэта будзе зроблена ў больш шырокім фармаце, і адначасова змогуць удзельнічаць у прэс-канферэнцыях некалькі абласцей, каб прысутныя ў зале маглі таксама задаць пытанні старшыні абласной камісіі наконт таго, як ідуць у рэгіёнах справы з галасаваннем", - падкрэсліў Мікалай Лазавік.

Акрамя таго, у цэнтры будуць арганізаваны выступленні палітолагаў, міжнародных замежных наглядальнікаў, спецыялістаў у галіне выбарчага права і іншыя мерапрыемствы, звязаныя непасрэдна з правядзеннем выбараў.

Прэс-канферэнцыі будуць праходзіць у наступным рэжыме: першая з іх адбудзецца 11 кастрычніка ў 10.00, а далей (праз кожныя дзве гадзіны) запланавана чарговая прэс-канферэнцыя, аж да 20.00. Падагульняючая прэс-канферэнцыя намечана на 11.00 12 кастрычніка.

Для журналістаў беларускіх СМІ, якія хочуць прысутнічаць на мерапрыемствах, доступ у інфармацыйны цэнтр будзе ажыццяўляцца па акрэдытацыйных пасведчаннях, выдадзеных Нацыянальным прэс-цэнтрам, а таксама дакументах, якія засведчваюць асобу. Для замежных журналістаў - па акрэдытацыйных пасведчаннях, выдадзеных МЗС, і пасведчанні, якое засведчвае асобу. Што датычыцца замежных наглядальнікаў, ім неабходна мець пры сабе пасведчанне, выдадзенае ЦВК, і пасведчанне, якое засведчвае асобу, дадаў Мікалай Лазавік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі