Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Врс 2015

Інфармацыя аб асабістых фондах усіх кандыдатаў у прэзідэнты будзе апублікавана на наступным тыдні

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыя аб асабістых фондах усіх кандыдатаў у прэзідэнты будзе апублікавана на наступным тыдні, паведаміла сёння кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме "Актуальны мікрафон" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына растлумачыла, што інфармацыя аб асабістых фондах патэнцыяльных кандыдатаў у перыяд праверкі падпісных лістоў і непасрэдна рэгістрацыі кандыдатаў у ЦВК не абнаўлялася, іх фонды (у каго яны былі створаны раней) былі замарожаны. Аперацыі па іх не праводзіліся, а самі кандыдаты грошы ў фонды не накіроўвалі, таму што пакуль было невядома, зарэгіструюць іх ці не. "Цяпер замест кандыдатаў усімі пытаннямі змогуць займацца іх фінансавыя прадстаўнікі. Адразу магу сказаць, што адкрывае рахунак і назначыў ужо фінансавага прадстаўніка Аляксандр Лукашэнка (пакуль фонд у яго не створаны. - Заўвага БЕЛТА), таму літаральна на наступным тыдні, адначасова з інфармацыяй аб матэрыяльным становішчы кандыдатаў, мы зноў размесцім інфармацыю аб іх фінансавых рахунках", - расказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Гаворачы аб тым, на што можна траціць грошы з асабістых фондаў, Лідзія Ярмошына адзначыла: "Траціць можна на перадвыбарную агітацыю. Цалкам магчыма, што гэтыя грошы кандыдаты ўсё-такі патрацяць на тое, каб неяк заахвоціць членаў сваёй ініцыятыўнай групы, якія збіралі подпісы. Яны будуць траціць сродкі на аплату паслуг людзей, якія будуць іх рэкламаваць".

Старшыня ЦВК выказала надзею на тое, што фізічныя і юрыдычныя асобы падтрымаюць кандыдатаў у прэзідэнты матэрыяльна, і яны змогуць правесці жывую, разнастайную выбарчую кампанію. "Мне вельмі хацелася б, каб выбаршчыкам было цікава", - дадала яна.

Крыніцамі фарміравання асабістага фонду кандыдата ў прэзідэнты з'яўляюцца яго ўласныя грашовыя сродкі, прычым іх гранічны памер не можа перавышаць 9 тыс. базавых велічынь. Такім чынам, на сёння максімальны памер фонду складае Br1 млрд 620 млн (адна БВ цяпер складае Br180 тыс.). Акрамя таго, да крыніц адносяцца добраахвотныя ахвяраванні грамадзян Беларусі (памер кожнага з іх не можа перавышаць 20 БВ) і добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асоб (не больш як 50 БВ).

Не дапускаецца пералічэнне ў пазабюджэтны фонд бюджэтных сродкаў, а таксама грошай замежнымі дзяржавамі і арганізацыямі, міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі грамадзянамі, асобамі без грамадзянства, арганізацыямі, заснавальнікамі (удзельнікамі, уласнікамі маёмасці) якіх з'яўляюцца замежныя дзяржавы, замежныя арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства.

Сродкі пазабюджэтнага фонду павінны быць выкарыстаны на аплату дадатковых расходаў, звязаных з правядзеннем выбараў кіраўніка дзяржавы. Гэта выраб інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах на пасаду Прэзідэнта, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, а таксама на аплату іншых расходаў, непасрэдна звязаных з выбарчай кампаніяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі