Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Кст 2015

Назарбаеў ад імя кіраўнікоў дзяржаў СНД павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах

Назарбаеў ад імя кіраўнікоў дзяржаў СНД павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах

16 кастрычніка, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў ад імя кіраўнікоў дзяржаў СНД павіншаваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.

"Думаю, будзе правільным, калі мы перад пачаткам пасяджэння сумесна павіншуем нашага калегу і сябра Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і пажадаем яму моцнага здароўя і поспехаў на гэтай адказнай пасадзе", - сказаў Нурсултан Назарбаеў перад пачаткам пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД у вузкім складзе.

"Упэўнены, што Беларусь пад вашым кіраўніцтвам будзе і далей садзейнічаць умацаванню нашых інтэграцыйных працэсаў па ўсіх напрамках", - падкрэсліў Прэзідэнт РК.

Акрамя таго, Нурсултан Назарбаеў павіншаваў кыргызскі народ і Прэзідэнта Алмазбека Атамбаева з паспяховым правядзеннем парламенцкіх выбараў 4 кастрычніка.

"Гэта знамянальна, паколькі за многія гады ўпершыню спакойна прайшлі выбары і народ чарговы раз даказаў сваю мудрасць, што ён хоча жыць у спакойнай дзяржаве. Упэўнены, што новы склад Жагорку Кенеша апраўдае надзеі, унясе дастойны ўклад у пабудову эканамічна моцнага Кыргызстана", - лічыць Прэзідэнт РК.

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў праходзіць сёння ў курортным пасёлку Бурабай Акмалінскай вобласці пад старшынствам Прэзідэнта Казахстана.

У пасяджэнні прымаюць удзел Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў, намеснік міністра замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Андрэй Галбур, намеснік старшыні Кабінета міністраў Туркменістана Сатлык Сатлыкаў, часовы павераны ў справах Украіны ў Казахстане Юрый Лазебнік і старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі