Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

28 Врс 2015

Наглядальнік місіі СНД: Перадвыбарная кампанія ў Беларусі праходзіць адкрыта і без заўваг

28 верасня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Перадвыбарная кампанія ў Беларусі праходзіць адкрыта, без заўваг і адпавядае выбарчаму заканадаўству. Такое меркаванне журналістам выказаў прадстаўнік місіі наглядальнікаў СНД Мэлсат Халімаў. Ён сёння прымаў удзел у пасяджэнні Гомельскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы наведалі шэраг выбарчых участкаў, у тым ліку і ў Гомельскай вобласці, і можам адзначыць, што ўся работа па падрыхтоўцы і арганізацыі выбарчага працэсу ідзе адкрыта і ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам вашай краіны. З нашага боку няма ні аднаго наракання або заўвагі", - падкрэсліў Мэлсат Халімаў.

Прадстаўнік місіі наглядальнікаў СНД звярнуў увагу на высокую арганізацыйную падрыхтоўку членаў выбарчых камісій, а таксама на гатоўнасць выбарчых участкаў, іх аснашчанасць усім неабходным, у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. "Важна зрабіць выбары даступнымі для ўсіх катэгорый насельніцтва. Магу з упэўненасцю сказаць, што ў Беларусі да гэтага пытання падыходзяць з асаблівай стараннасцю: для інвалідаў створаны ўмовы для галасавання дома, арганізаваны іх падвоз да месц галасавання, выбарчыя ўчасткі забяспечаны трафарэтамі для людзей са слабым зрокам і гэтак далей", - дадаў ён.

Мэлсат Халімаў таксама канстатаваў, што цяпер усе кандыдаты ў прэзідэнты маюць аднолькавыя ўмовы для правядзення перадвыбарнай агітацыі, а ў насельніцтва краіны ёсць шырокі доступ да ўсёй неабходнай інфармацыі, якая датычыцца выбараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі