11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На
закрытых участках 89 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі за дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Аб гэтым паведаміла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА."Мы ўжо маем інфармацыю аб тым, як прагаласавалі так званыя закрытыя ўчасткі, якія размясціліся ў бальніцах і воінскіх часцях. Нягледзячы на тое, што ў спісы на гэтых участках унесена менш за 1 працэнт выбаршчыкаў нашай краіны, гэтыя даныя даюць карціну тэндэнцыі. У адпаведнасці са звесткамі, атрыманымі ЦВК, 89 працэнтаў прагаласавалі за Аляксандра Лукашэнку. На другім месцы - "супраць усіх", на трэцім - Таццяна Караткевіч", - сказала Лідзія Ярмошына.
Паводле яе слоў, вынікі выбарчай кампаніі плануецца падвесці да гадзіны ночы.