Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

17 Врс 2015

Міжнародны наглядальнік Загорка: Настроены аптымістычна адносна таго, як арганізуюцца выбары ў Беларусі

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з удзельнікаў групы міжнародных наглядальнікаў, Альянсу місій наглядальнікаў, Ханс-Юрген Загорка адзначыў у гутарцы з журналістамі, што настроены аптымістычна адносна таго, як арганізуюцца выбары ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў наглядальніка, калі выбары атрымаюць пазітыўную ацэнку, і далей сітуацыя прадоўжыць развівацца ў такім жа напрамку, то гэта будзе вельмі важным крокам на шляху да ўступлення Беларусі ў Савет Еўропы. Ён яшчэ раз падкрэсліў, што спадзяецца на правядзенне выбараў у пазітыўным ключы.

Пры гэтым прадстаўнікі маніторынгавай місіі адзначылі, што ў іх групу ўваходзіць 10 міжнародных наглядальнікаў, але ім таксама будзе дапамагаць беларускі персанал, у тым ліку студэнты-сацыёлагі.

У час гутаркі з журналістамі, прадстаўнік гэтай групы сказаў, што асаблівую ўвагу яны ўдзеляць аналізу асвятлення выбарчай кампаніі ў СМІ. "Мы прадстаўляем дэлегацыю, якая будзе займацца вельмі падрабязным аналізам СМІ з пункту гледжання колькасці і якасці", - адзначыў Ханс-Юрген Загорка. Не менш пільна альянс будзе сачыць за атмасферай у краіне. Пры гэтым наглядальнік дадаў, што бягучы візіт у Беларусь для яго не першы, раней ён працаваў у Мінску выкладчыкам.

Альянс місій наглядальнікаў - гэта група міжнародных наглядальнікаў, у якую ўваходзяць Еўрапейскі інстытут Лібертас (Германія), Еўрапейскі фонд дэмакратыі (Бельгія) і Альянс "Еўрапейскі інстытут дэмакратыі" (Францыя). Асноўная задача аб'яднанай групы - маніторынг выбараў Прэзідэнта Беларусі. Наглядальнікі будуць аналізаваць перадвыбарную сітуацыю, працаваць непасрэдна ў дзень выбараў, а таксама ажыццяўляць паслявыбарнае назіранне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі