Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

28 Жнв 2015

Місія СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі павялічыць колькасць наглядальнікаў да 10 верасня

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі да 10 верасня будзе акрэдытавана яшчэ больш за дзесяць доўгатэрміновых наглядальнікаў ад Садружнасці, паведамілі БЕЛТА ў штабе місіі наглядальнікаў ад СНД.

"Па стане на 27 жніўня акрэдытавана 45 наглядальнікаў ад СНД, 28 з якіх выконваюць свае функцыі на доўгатэрміновай аснове. Да 10 верасня будзе акрэдытавана яшчэ больш як 10 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад Садружнасці", - праінфармавалі ў штабе місіі.

Там адзначылі, што ў рамках маніторынгу выбарчай кампаніі штаб ужо супрацоўнічае з рэспубліканскімі органамі, у кампетэнцыю якіх уваходзіць разгляд скаргаў і заяў, звязаных з парушэннямі выбарчага заканадаўства. Кіраўніцтву Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства ўнутраных спраў і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў накіраваны пісьмы з просьбай прадастаўляць інфармацыю аб зваротах удзельнікаў выбарчага працэсу, што паступілі да іх, і выніках іх разгляду.

Вядзецца доўгатэрміновае назіранне, члены місіі наведалі і азнаёміліся з работай 27 тэрытарыяльных камісій ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску. "Наведванне тэрытарыяльных камісій паказала, што яны забяспечаны неабходнай выбарчай дакументацыяй, аснашчаны сродкамі сувязі і аргтэхнікай. Работа па падрыхтоўцы да выбараў Прэзідэнта праводзіцца ў адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў", - заўважылі ў штабе.

У 16 раёнах усіх абласцей і Мінску наглядальнікі ад Садружнасці прысутнічалі на пасяджэннях райвыканкамаў і адміністрацый раёнаў у гарадах па ўтварэнні ўчастковых камісій, а таксама пасяджэннях сямі тэрытарыяльных камісій пры падвядзенні вынікаў праверкі дакладнасці подпісаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.

Місія наглядальнікаў ад СНД, якая займаецца маніторынгам выбарчай кампаніі з 12 жніўня, прадаўжае работу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі