Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

14 Врс 2015

Місія ад СНД на выбарах у Беларусі наведала кожную трэцюю тэрытарыяльную выбарчую камісію

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія ад СНД наведала кожную трэцюю тэрытарыяльную выбарчую камісію, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Яўген Слабада.

"Мы прадаўжаем знаёміцца з работай тэрытарыяльных камісій па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Доўгатэрміновымі наглядальнікамі наведана кожная трэцяя тэрытарыяльная выбарчая камісія", - праінфармаваў Яўген Слабада.

Паводле яго слоў, па ініцыятыве місіі ў штаб была прадстаўлена інфармацыя Цэнтрвыбаркама, Генпракуратуры, Вярхоўнага суда аб выніках разгляду зваротаў грамадзян, звязаных з выбарчым працэсам. "Цяпер ідзе іх абагульненне, каб адлюстраваць гэту інфармацыю ў прамежкавай справаздачы, якую плануецца выпусціць 18 або 21 верасня", - расказаў кіраўнік штаба.

Паводле яго слоў, цяпер прадаўжаецца фарміраванне маніторынгавай місіі ад Садружнасці. У тым ліку ў яе склад увайшлі прадстаўнікі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. "Ужо гатовы дакументы для акрэдытацыі больш як на 200 чалавек", - заўважыў Яўген Слабада. Акрамя таго, з рэгіёнаў Расіі паступае інфармацыя аб новых кандыдатурах наглядальнікаў, і рыхтуюцца адпаведныя дакументы ў ЦВК. Канчатковы склад доўгатэрміновых наглядальнікаў сфарміраваны ў колькасці 43 чалавек.

У час агітацыйнага перыяду члены маніторынгавай місіі раз'язджаюцца па рэгіёнах краіны. Яны будуць сачыць за тым, як ідзе агітацыя на месцах, а таксама прадоўжаць вывучаць работу тэрытарыяльных камісій.

Паводле апошніх даных, у Беларусі акрэдытаваны 195 міжнародных наглядальнікаў, якія ў асноўным прадстаўляюць місію СНД, а таксама місіі АБСЕ і ПАСЕ. Акрамя таго, у краіне працуюць больш як 4 тыс. нацыянальных наглядальнікаў. Цэнтрвыбаркам у бліжэйшы час плануе зарэгістраваць яшчэ 50 міжнародных наглядальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі