1 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Амаль 480 замежных журналістаў ужо акрэдытаваны для асвятлення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства сказаў, што ў МЗС Беларусі пастаянна акрэдытаваны амаль 250 замежных журналістаў, большасць з якіх будуць асвятляць прэзідэнцкую выбарчую кампанію. Акрамя таго, задаволена 228 заявак замежных журналістаў на часовую акрэдытацыю, зацікаўленых у асвятленні гэтай падзеі. Пры гэтым Дзмітрый Мірончык сказаў, што задаволены 100 працэнтаў паступіўшых заявак ад замежных журналістаў.
Паколькі акрэдытацыя на асвятленне прэзідэнцкіх выбараў адкрыта да 7 кастрычніка, то чакаецца, што будуць яшчэ паступаць заяўкі, сказаў Дзмітрый Мірончык.