29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў тым, каб маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары прайшлі максімальна транспарэнтна і празрыста. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі па выніках пятага нефармальнага дыялогу міністраў замежных спраў краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь ужо заявіла аб сваёй гатоўнасці запрасіць наглядальнікаў і ад АБСЕ, БДІПЧ АБСЕ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ, Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і, магчыма, ад Еўрапарламента, калі яны выкажуць пажаданні, паведаміў Уладзімір Макей. "Мы не збіраемся закрываць працэс падрыхтоўкі і правядзення гэтых выбараў, таму што зацікаўлены ў іх празрыстым правядзенні", - падкрэсліў ён.
"Мы не павінны прывязвацца ў адносінах з ЗША і ЕС да нейкіх канкрэтных падзей", - сказаў пры гэтым міністр. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў нармалізацыі і паглыбленні адносін з ЕС і ЗША і іншымі партнёрамі.
"Самае галоўнае - каб была нацэленасць і зацікаўленасць у развіцці адносін", - рэзюмаваў кіраўнік МЗС.