Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Кст 2015

Лукашэнка: Выбары ў Беларусі прайшлі па стандартах ААН, АБСЕ, ПАСЕ

16 кастрычніка, Бурабай /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Выбары ў Беларусі прайшлі па стандартах ААН, АБСЕ, ПАСЕ. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, было вельмі важна, як прагаласуюць беларусы пры такім моцным уплыве звонку. "Мы спрабавалі аднавіць адносіны з Еўрапейскім саюзам, адным з нашых асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў. Я гэтага не ўтойваў, мы зрабілі ўсё, што папрасілі нашы партнёры. Пасля выбараў было пастаўлена пытанне, што далей, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Давялося прызнаць, што ў Беларусі выбары прайшлі ў адпаведнасці нават з тымі стандартамі, якіх у нас няма, але якія ад нас патрабуюць пастаянна ў ААН, АБСЕ, ПАСЕ і іншых структурах".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што не вёў перадвыбарную кампанію, "ды і не мог весці: праз столькі гадоў работы Прэзідэнтам выходзіць і штосьці даказваць, напэўна, было б не зусім прыстойна".

Ён канстатаваў, што мінулыя прэзідэнцкія выбары былі цяжкай кампаніяй для Беларусі. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што падрабязна спыняецца на гэтым пытанні, паколькі нешта падобнае чакае потым усе краіны СНД - "давядзецца вельмі карэктна даказваць сваю магчымасць кіраваць дзяржавай".

У сувязі з гэтым Прэзідэнт адзначыў ролю Садружнасці. Пасля агульнага заключэння па выбарах усіх прадстаўнікоў краін СНД заходнім дзяржавам ужо складана фармуляваць свае загадзя падрыхтаваныя парадкі дня, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка і пажадаў, каб і па іншых пытаннях СНД адыгрывала больш істотную ролю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі