Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

25 Врс 2015

Лукашэнка растлумачыў прычыны адмовы ад эфірнага часу для выступлення ў якасці кандыдата ў прэзідэнты

Лукашэнка растлумачыў прычыны адмовы ад эфірнага часу для выступлення ў якасці кандыдата ў прэзідэнты

25 верасня, Жлобін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка растлумачыў прычыны, па якіх ён не скарыстаўся эфірным часам, што прадастаўляецца кандыдатам у прэзідэнты на тэлебачанні і радыё. Аб гэтым ён расказаў у час размовы з работнікамі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт, само па сабе яго выступленне ў тэлеэфіры не з'яўляецца праблемай, яго заява па тых або іншых актуальным пытаннях і цяпер практычна штодзённа паказваецца тэлеканаламі. "Я лічу, што павінен неяк на практыцы рэагаваць на працэсы, што адбываюцца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ну што, я сяду за экран і буду расказваць, якія ў нас будуць адукацыя або ахова здароўя? Той, хто сочыць за маёй палітыкай, той цудоўна ведае мае падыходы: адукацыя і ахова здароўя павінны быць у асноўным бюджэтнымі. Дзяцей, старых будзем берагчы як зрэнку вока".

"Вы гэта ведаеце. І калі я аб гэтым скажу, то вы скажаце: так і будзе. Таму што я такую лінію праводжу два дзясяткі гадоў. Калі нехта з іх (іншых кандыдатаў у прэзідэнты і апазіцыйных палітыкаў. - Заўвага БЕЛТА) гэта скажа, то вы скажаце: мы яго не ведаем, зробіць ён гэта ці не", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад чыста папулісцкіх заяў, якія агучваў адзін з патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты на этапе збору подпісаў. У адной з іх гаварылася аб планах стварыць у Беларусі 1 млн новых рабочых месц. Прэзідэнт у сувязі з гэтым адзначыў, што, напрыклад, у стварэнне новага цэха і вытворчай лініі на Беларускім металургічным заводзе былі ўкладзены дзясяткі і нават сотні мільёнаў долараў, і на гэтай вытворчасці будуць працаваць менш як 500 чалавек. "Гэта ж колькі трэба грошай, каб стварыць мільён рабочых месц? - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. - Дзе ён іх возьме? Гэта сведчыць аб тым, што такі чалавек або маніць, або сам не разумее, аб чым гаворыць. І потым, ці патрэбны нам сёння адзін мільён новых рабочых месц, ці знойдзем мы людзей, каб размясціць іх на новых вытворчасцях? І гэта ж павінны быць суперсучасныя вытворчасці, таму што інакш прадукцыю не прадасі".

"Таму вось ён - папулізм. Добра, што нашы людзі не дурні, разабраліся", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нават у перыяд перадвыбарнай кампаніі ў большай ступені займаецца практычнымі пытаннямі развіцця краіны, робіць розныя замежныя візіты. "Нават у перадвыбарную кампанію я не маю магчымасці быць у краіне: учора - Пекін, заўтра - Нью-Ёрк", - адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, праанансаваў, што ў бліжэйшы час у яго павінна адбыцца сустрэча з кіраўніком Міжнароднага валютнага фонду для абмеркавання магчымасцей супрацоўніцтва. Акрамя таго, чакаецца ўдзел у саміце ААН, запланавана шмат сустрэч з лідарамі замежных дзяржаў. "Гэта ўсё трэба. Мне нават часам і сорамна: людзі глядзяць, заўтра галасаванне, а прэзідэнта, які зноў балаціруецца, няма ў краіне. Зразумейце, я не адпачываю. Мне ўжо надакучылі гэтыя паездкі, пералёты, - сказаў Прэзідэнт. - Таму калі некаму трэба, я магу яму падарыць гэты час. Але, самае цікавае, яны не хочуць больш. Яны разумеюць, што, выйшаўшы на экран, трэба нешта сказаць. Не дай бог не тое".

"Думаю, у мяне будзе яшчэ магчымасць звярнуцца да вас і сказаць літаральна некалькі слоў на працягу 5-7 хвілін напярэдадні выбараў. Калі ў вас ёсць такое жаданне, я абавязкова на тэму выбараў да вас змагу звярнуцца", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі